Inhalt
Як рабіць тое, што цікава не толькі вам? Варкшоп-інструктаж пра вывучэнне і ўлучэнне патрэб мэтавых груп у дзейнасць.
На сустрэчы 15 кастрычніка а 19:00 (па Мінску) падрабязна разбяромся з тым, як даследваць патрэбы мэтавых груп (не толькі праз анлайн-формачку!) і будаваць на іх аснове дзейнасць. Варкшоп будзе ў фармаце інструктажа, то бок максімальна практычнага гайда па інструментах, падыходах, добрых практыках.
Калі ласка, будзьце гатовы падзяліцца ўласным досведам, захаваць шмат спасылак і скарыстацца падказкай нейрасетак!
Экспертка
Дар'я Рублеўская, каардынатарка адукацыйных праграм і каардынатарка adu.place. Працуе з грамадскімі праектамі для розных мэтавых груп больш за 5 год, апошні час актыўна імплементуе досвед стартапаў у сацыяльныя праекты і імкнецца ісці ў нагу з інавацыямі. Erhalte einen Badge für diese Aktivität
Я ведаю як ацэньваць патрэбы мэтавай аўдыторыі і ўключаць іх у дзейнасць
Aufgaben
Nachweis verifiziert von: Einem Organisatoren der Aktivität
Апішыце адну з мэтавых груп, з якой вы працуеце/плануеце працаваць. Уявіце сярэднестатыстычнага прадстаўніка/прадстаўніцу гэтай групы і апішыце яго/яе/іх з дапамогай як мінімум пяці характарыстык.
Якім чынам вы даведаецеся пра тое, якія патрэбы ёсць у гэтых людзей і якія інструменты вы выкарыстаеце для атрымання гэтай інфармацыі?