Першы этап рэалізацыі ідэі — прыдумаць ідэю. Другі — распавесці пра яе камусьці каб зразумець, што з ёй далей рабіць. З першым дапамагчы цяжка, а вось для другога ёсць адзін звер, імя якому — Elevator pitch.
Пітч — гэта прыблізна хвілінны, кароткі аповед пра вашу ідэю. Elevator — таму што па задумцы гэтая штука павінна была ўжывацца падчас выпадковых сустрэч у ліфце. Часу мала, трэба зрабіць краткі аповед таго, што вы хочаце. У ім вам трэба распавесці што вы хочаце зрабіць.
Фарматаў такой штукі мільярд, але ёсць агульныя парады, якія стоадсоткава дапамогуць:
Пачніце з зацэпкі. У вас ёсць прыблізна тры секунды каб зацікавіць субяседніка, таму вельмі трапнымі будуць такія прыёмы як, напрыклад, правакацыйнае пытанне і стварэнне інтрыгі.
Думайце пра аўдыторыю. Прэзентацыі з мемамі будуць дрэнным выбарам для сур’ёзных колаў, а тэхнічныя фармулёўкі будуць зацяжкімі для хіпстэраў. Трэ выбіраць стыль, які будзе бліжэй да аўдыторыі.
Адразу распавядзіце пра ідэю. Звычайная структура — “праблема -> рашэнне -> што для гэтага трэба”. Яна адказвае на магчымыя пытанні слухайчоў і дае магчымасць адразу запрасіць зацікаўленых.
Краткасць. Часу мала, таму распавядаем толькі пра асноўнае, пра дэталі спытаюць калі будзе цікава. Зараз галоўнае зацікавіць.
Рыхтуйцеся. Пітч — жанр, які патрабуе сцісласці і дакладнасці не толькі ў інфармацыі, але і ў фармулёўках. Таму гэта варта прадумаць як гэта будзе гучаць.
Трэніруйцеся. Вельмі сумна будзе калі ваша геніяльная прамова праваліцца з-за таго, што вы перахваляваліся і забыліся як пачынаць. Каб такога не было, варта паспрабаваць прапітчыць свой праект. Маці, бацька, сябар, сын, кот, камень - ваш рот павінны быць натрэніраваны.
Артыкуляцыя. Тут я прапаную маё любімае практыкаванне — яно ў спасылках ніжэй.
You are amazing! Пераканайце ўсіх, што ваша ідэя вартая рэалізацыі.
Модуль пітчынгу паспяхова пройдзены, першыя крокі да рэалізацыі ідэі зробленыя!
Užduotys
Užduotis nr.1
Įrodymus patikrino: vienas renginio organizatorius
Заданне: падрыхтуйце пітч і запішыце яго на відэа. Не хвалюйцеся, калі не атрымаецца адразу — паспрабуйце некалькі раз, пераглядзіце, дайце паслухаць ваш аповед камусь іншаму. Паспрабуйце намацаць тое, як гэта рабіць.
Для таго, каб здаць хатняе, адпраўце сваё відэа Веры — @bearded_reedling у тэлеграме і напішыце назву праекта ў форму для хатняга задання тут. Не пераймайцеся, гэта пабачаць толькі Вера і Дзяніс — вашыя ментары-дапаможнікі.
Badgecraft palaiko šią platformą ir plėtoja ją kartu su pagrindinėmis švietimo organizacijomis. Europos Sąjungos programa Erasmus+ dalinai finansavo pirmosios platformos versijos sukūrimą. Susisiekite su mumis support@badgecraft.eu.