Om
Spillelister
Registrer deg
16

Бяры & Рабі

Delta
OversiktMerker

Бяры & Рабі

Delta

Innhold

Гэта курс, прысвечаны стварэнню праектаў, накіраваных на грамадзянскі актывізм.
Ён прызначаны для тых, хто хоча прынесці ў свет нешта крутое, але пакуль не ведае, з чаго пачаць (так што калі ты — грамадзянскі актывіст-пачатковец ці ўжо дасведчаны арганізатар, які шукае новыя падыходы, табе сюды!). Мы разам пройдзем шлях ад ідэі да рэалізаванага мерапрыемства, звернем увагу на дробязі і раскажам пра свае набітыя шышкі.

У гэтым плэйлісце можна знайсці:
  • Тэкставыя матэрыялы і раздаткі
  • Анонсы зум-воркшопаў з запрошанымі экспертамі
  • Запісаныя кейс-стадыі
  • Падборкі карысных рэсурсаў
  • Заданні, якія дапамогуць пабудаваць праект

Чаго чакаць? Бяры і рабі!

Aktiviteter å fullføre

Fullfør følgende aktiviteter og tjen merker, og spillelistefremgangen din oppdateres
Elevator pitch: што, чаму і навошта
Påkrevd
25 minutter
Vis full aktivitet

Innhold

Калі вы ўжо сфармулявалі першапачатковую задумку і вызначыліся з ідэяй, самы час пачаць паступова яе канкрэтызаваць. Мы будзем рабіць гэта з дапамогай сеткі пытанняў, якія дапамогуць стварыць структуру праекта па-за залежнасцю ад яго тыпу.


Што?


Які тып мерапрыемства я хачу правесці? Гэта будзе аднаразова акцыя ці чарада падзей? Дзе? Мерапрыемства будзе праходзіць онлайн? Калі так, то на якой платформе, сінхронна (напрыклад, трэнінг у зуме) або асінхронна (напрыклад, сайт з лекцыямі і запісамі)? Як забяспечыць усім удзельнікам доступ да платформы? Мерапрыемства будзе праходзіць афлайн? Які тып прасторы для яго патрэбен (парк, плошча горада, вялікі танцавальны зала, маленькі лекцыйны зала, каворкінг, студыя для малявання)?


Калі?


Калі вы хочаце правесці мерапрыемства? Ці будзе магчымасць яго бязбольна перанесці на іншы час або дату?Колькі зойме само мерапрыемства? Колькі зойме падрыхтоўка непасрэдна перад ім? Колькі часу трэба, каб прыбраць пасля?


Для каго?


Паспрабуйце як мага дакладней скласці партрэт сваёй таргетную аўдыторыі. Ці накіраваны ваш праект на дзяцей/падлеткаў? А на студэнтаў/бацькоў/беларусаў з дыяспар? Якія ў яго ўзроставыя рамкі, калі яны ёсць? Ці камфортна на вашым праекце будзе людзям з інваліднасцю, калі вы плануеце яго афлайн? З якой колькасцю чалавек (у ідэале) вы хочаце працаваць? Ці плануеце ў перспектыве пашыраць праект?


З кім?


Хто патрэбны мне для таго, каб рэалізаваць гэты праект? Колькі чалавек? Якімі адмысловымі ўменнямі яны павінны валодаць (калі павінны)? Дзе я магу іх знайсці? Хто з іншых НКА/медыя/дыяспар / тусовак можа падтрымаць нашу каманду? З кім можна аб'яднацца і да каго звярнуцца па параду? Куды вы звернецеся, каб расказаць аб сваім мерапрыемстве? Ці ёсць у вашым горадзе арганізацыі, якія маглі б падтрымаць ваш праект / распаўсюдзіць інфармацыю / даць неабходны інвентар або абсталяванне?


За якія рэсурсы?


Колькі трэба часу, каб падрыхтавацца да праекту? (Час — такі ж рэсурс, як і ўсё астатняе)Якая патрэбна тэхніка? Ці патрэбныя спецыялісты, з якімі трэба кансультавацца? Калі так, то якія?Патрэбныя грошы на рэалізацыю праекта? Калі так, то колькі? Адкуль іх узяць? Ці ёсць стэйкхолдэры / фінансаванне? Як знайсці?Што трэба акрамя грошай? Трэба абсталяванне? (калонкі, мікрафоны, камеры, святло) Патрэбныя расходныя матэрыялы для майстар-класаў? (флаеры, афішы, друкаваныя матэрыялы, мастацкія або канцылярскія прыналежнасці) калі так, то колькі? Ці будзе арганізаваны перакус? Калі так, то якія на ім будуць снэкаў/прысмакі і што будуць піць ўдзельнікі?

Нататка: пры планаванні спачатку адказвайце на галоўныя пытанні (вылучаныя ў тэксце), а затым на пабочныя. Не абапірайцеся толькі на гэты спіс — калі ў вас з'явіліся свае пытанні, гэта выдатна.

Materiale

Last ned aktivitetsmerke

Атрымалася пабудаваць шкілет праекта! Få dette merket

Ура, пачатак пакладзены, цяпер вы зможаце хутка пабудаваць шкілет любога праекта.
Oppgaver
Oppgavenr.1
Bevis bekreftet av: en aktivitetsarrangør
Паспрабуйце ў пісьмовай форме адказаць на гэтыя пытанні, каб максімальна канкрэтызаваць ідэю, якая ў вас ёсць. Не бойцеся, калі пакуль што не атрымліваецца адказаць на ўсё — на працягу курсу мы будзем разбіраць кожную тэму больш падрабязна і абавязкова ўсё растлумачым. Нататка: пры планаванні спачатку адказвайце на галоўныя пытанні (вылучаныя ў тэксце), а затым на пабочныя. Не абапірайцеся толькі на гэты спіс — калі ў вас з'явіліся свае пытанні, гэта выдатна.


Ferdigheter

ESCO
#team-working
ESCO
#endorse volunteers
ESCO
#track people
ESCO
#managing resources
ESCO
#organising workers
ESCO
#presenting storyboard
ESCO
#HR
ESCO
#complete deadlines
ESCO
#coordinate volunteers
ESCO
#plan deadlines
EntreComp
#Team up
ESCO
#teamwork approaches
ESCO
#make deadlines
ESCO
#approach potential actors to obtain donations
ESCO
#planning
ESCO
#social media marketing techniques
ESCO
#audiovisual products
ESCO
#communication
ESCO
#teamwork principles
ESCO
#maintain relationships with stakeholders
ESCO
#share ideas
ESCO
#task management
Aktiviteter: 15
Startet: 33
Fullført spilleliste: 0
Tid på å fullføre: 17 timer 10 minutter
Del:

Arrangører

Бяры & Рабі
Badgecraft driver denne plattformen og utvikler den sammen med ledende utdanningsorganisasjoner. EUs Erasmus Plus-program har delfinansiert utviklingen av den første versjonen av denne plattformen. Kontakt support@badgecraft.eu.
Plattform
Endre til annet språk:
HjemProsjekterSpillelister