Гэта курс, прысвечаны стварэнню праектаў, накіраваных на грамадзянскі актывізм.
Ён прызначаны для тых, хто хоча прынесці ў свет нешта крутое, але пакуль не ведае, з чаго пачаць (так што калі ты — грамадзянскі актывіст-пачатковец ці ўжо дасведчаны арганізатар, які шукае новыя падыходы, табе сюды!). Мы разам пройдзем шлях ад ідэі да рэалізаванага мерапрыемства, звернем увагу на дробязі і раскажам пра свае набітыя шышкі.
У гэтым плэйлісце можна знайсці:
Тэкставыя матэрыялы і раздаткі
Анонсы зум-воркшопаў з запрошанымі экспертамі
Запісаныя кейс-стадыі
Падборкі карысных рэсурсаў
Заданні, якія дапамогуць пабудаваць праект
Чаго чакаць? Бяры і рабі!
Atividades para concluir
Finish 9 of the marked activities to earn the playlist badge
Complete as seguintes atividades, ganhe medalhas e verá o progresso da sua playlist atualizado
На сустрэчы з Воляй Кавальскай, актывісткай і мэнэджэркай, якая стварае мерапрыемствы ў кам'юніці беларусаў Кракава і Тбілісі, вы даведаецеся пра прыцягненне аўдыторыі, пабудову каманды, набор валанцёраў і правядзенне мерапрыемстваў. Гэта будзе варкшоп з невялікай уступнай лекцыяй ад Волі — вы таксама паспееце задаць ёй свае пытанні.
Пасля сустрэчы з Оляй Кавальскай многія рэчы куды больш зразумела-але калі засталіся пытанні, вы заўсёды можаце да яе звярнуцца. Кантакт можна атрымаць у арганізатараў.
Tarefas
Tarefa n.º 1
Evidência verificada por: um organizador de atividades
Наведайце майстар-клас Волі і задайце ёй пытанні. Калі нешта засталося, можаце напісаць у форму, калі засталіся толькі прыемныя ўражанні, напішыце, што спадабалася больш за ўсё.
A Badgecraft é a anfitriã desta plataforma e desenvolve-a em conjunto com as principais organizações educativas. O programa Erasmus+ da União Europeia concedeu um cofinanciamento para a construção da primeira versão desta plataforma. Contacto: [email protected].