Содержание
Гэта курс, прысвечаны стварэнню праектаў, накіраваных на грамадзянскі актывізм.
Ён прызначаны для тых, хто хоча прынесці ў свет нешта крутое, але пакуль не ведае, з чаго пачаць (так што калі ты — грамадзянскі актывіст-пачатковец ці ўжо дасведчаны арганізатар, які шукае новыя падыходы, табе сюды!). Мы разам пройдзем шлях ад ідэі да рэалізаванага мерапрыемства, звернем увагу на дробязі і раскажам пра свае набітыя шышкі.
У гэтым плэйлісце можна знайсці:
- Тэкставыя матэрыялы і раздаткі
- Анонсы зум-воркшопаў з запрошанымі экспертамі
- Запісаныя кейс-стадыі
- Падборкі карысных рэсурсаў
- Заданні, якія дапамогуць пабудаваць праект
Чаго чакаць? Бяры і рабі!
Мероприятия для завершения
Complete the following activities, earn badges and you will see your playlist progress updated
Содержание
Гэта практычны дапаможнік з параўнаннем розных сэрвісаў для кароткатэрміновай і доўгатэрміновай падтрымкі розных праектаў. Яно дапаможа адказаць на пытанні з серыі «як знайсці сродкі, калі ў вас няма донараў і грантаў», і «што выбраць, калі аўдыторыя хоча вас падтрымаць».
Аб чым пойдзе гаворка:
- Плюсы, мінусы і лайфхакі працы з Patreon
- Boosty — аналаг Patreon, даступны ў Беларусі
- Вішліст як спосаб атрымання падтрымкі
- Збор на BYSOL: каму падыдзе і што трэба зрабіць
- Zrzutka — зборы для тых, хто ў Польшчы
- Donorbox — Данаты без смс і рэгістрацыі
- Kickstarter для вялікіх праектаў у Еўропе
- Donationalerts і як інтэграваць іх у працу
Get activity badge
Вы здольныя падтрымліваць дзейнасць праекта нават без крупных донараў і грантаў. Проста супер!
Задания
Доказательства проверены: Один организатор мероприятия
Якія з прапанаваных спосабаў вы можаце выкарыстоўваць у сваёй працы? Распішыце, як вы можаце падзякаваць і парадаваць тых, хто падтрымаў вас (а калі вы выбралі Boosty або Patreon — раскажыце пра ўнікальны кантэнт, які плануеце ствараць).